Мaтчынa мoвa (Алecь Бaчылa)

Жывoe ў вякax бeлapycкae cлoвa – Нapoдa дyшa i нapoдa xвaлa. Цябe aбзывaлi «мyжыцкaю мoвaй», А нaм жa ты мaтчынaй мoвaй былa.   І caмaй пpыгoжaй, i caмaю мiлaй, Тoй мaцi, штo шылa нaм cвiткi з paднa, Штo ўлeткy нa pэчцы пaлoтны бялiлa, А ўвoceнь aвёc дaжынaлa aднa.   Тoй мaцi, штo зiмaмi кpocны cнaвaлa, … Працягнуць Мaтчынa мoвa (Алecь Бaчылa)

Advertisements

Радзіма мая дарагая… (Алесь Бачыла)

Радзіма мая дарагая, Ты ў шчасці жаданым жыві! Я сэрцам табе прысягаю Ў шчырай сыноўняй любві!   На рэках шырокіх і нівах, Заводах, будоўлях – наўсцяж Народ наш працуе руплівы І край ўзвышаецца наш.   Навокал жыццё расцвітае – І песня ўзлятае сама: Мне лепей ад роднага краю Нічога на свеце няма.   Чужое зямлі … Працягнуць Радзіма мая дарагая… (Алесь Бачыла)

Захар Бірала. Вершы

Да работы без ахвоты Працаваў ён у калгасе Між лугоў і шумных ніў. Часта ў Нёмане купаўся, Сала еў, смятану піў. Не, нядобра, – кажа, – цяжка. Мне б дзе-небудзь рай знайсці, Каб штодня была і пляшка, і Грошай тых – хоць гаць гаці. Стаў у шахце ён рабочым, Тут, вядома, не курорт.Лезе пыл, – … Працягнуць Захар Бірала. Вершы

Таямніцы роднага краю

Пухавіцкае краязнаўства надзвычай багатае на імёны руплівых збіральнікаў гістарычнай памяці. Можна назваць літаральна дзясяткі імёнаў настаўнікаў, музейшчыкаў, журналістаў, шараговых работнікаў культуры, сельскай гаспадаркі, якія ў розныя часіны ўзнаўлялі старадаўнія згадкі пра родную старонку. Узнаўлялі ў перыядычным друку, выпускалі кнігі, стваралі грамадскія музеі. Віктар Арлоў, Браніслаў Зубкоўскі, Анатоль Ярохін, Аляксандр Прановіч, Барыс Муха, Наталля Вайцяховіч, Сяргей … Працягнуць Таямніцы роднага краю

Люблю, заўсёды сню і мару… (Уладзімір Хадыка)

Люблю, заўсёды сню і мару, Шаную цвет вясны тваей. Увесь да родных рысаў твару Штодзень прыростаю мацней. Штодзень кладу на дальні ўскраек Зямлі і неба галаву. Адтуль, сярод блакітных маек Цябе, нязбыўную, заву. Тут іх вясёлай панараме Кладзе паклоны далагляд. Пляце зара над вечарамі Вянкі агністыя дзяўчат. Тут песня свету што ні постаць, А толькі, … Працягнуць Люблю, заўсёды сню і мару… (Уладзімір Хадыка)

Наша зямлячка Алена Мазанік

Конкурсная даследчая праца, створаная краязнаўцамі Талькаўскай школы Радзюк Вольгай, Сакалеўскім Яўгенам і Лук'янавай Марыяй пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Ільініч Наталлі Валянцінаўны. Чаму пра Мазанік? Мы зацікавіліся жыццём і лёсам Алены Мазанік таму, што яна наша зямлячка. Лічым, што трэба ведаць гісторыю свайго краю і яго герояў, а што яна гераіня - ніякага сумнення няма. Як … Працягнуць Наша зямлячка Алена Мазанік

Якуб Колас у нашым краі

Летам 1933 і 1934 г. Якуб Колас жыў у Тальцы ў хаце памочніка ляснічага Цэльскага лясніцтва Аляксандра Іванавіча Яўсейчыка. Хата гэта захавалася і да сённяшняга дня. Доўгі час у ёй жыла дачка Аляксандра Іванавіча Таццяна Аляксандраўна Ждановіч. Яна ўспамінала: "У Тальку Колас прыязджаў разам з жонкай Марыяй Дзмітрыеўнай і трыма сынамі - Юркам, Данілам і малым Міхасём. Жонка … Працягнуць Якуб Колас у нашым краі

Добрае сэрца (лёс шчаслівай беларускай жанчыны ў ХХ стагоддзі)

Пра гэту жанчыну ўсе ў Тальцы гавораць: добрая. Яе лёс уразіў мяне тым, што яна, перажыўшы вайну, згубіўшы свайго мужа, не патраціла ўсе сілы на выжыванне, засталася добрым, спагадлівым і справядлівым чалавекам, здолела знайсці сваё шчасце, сваю любімую працу. Таццяна Аляксандраўна Ждановіч (з дому Яўсейчыкаў) нарадзілася 22 сакавіка 1918г. у вёсцы Талька Пухавіцкага раёна. Яе … Працягнуць Добрае сэрца (лёс шчаслівай беларускай жанчыны ў ХХ стагоддзі)

Якуб Колас i дачка леснiка: гiсторыя згубленага здымка

Талькаўцы старанна захоўваюць памяць пра абодвух: Якуба Коласа, якi ўвекавечыў гэтыя мясцiны ў сваiх вершах, i Таццяну Ждановiч, якой тут многiя абавязаны жыццём. Кажуць, быў здымак, дзе яны ўдваiх. На жаль, знайсцi яго пакуль не ўдалося. Але гэта не перашкода аповеду пра тое, чаму такi здымак сапраўды можа iснаваць, i як склалася жыццё дзяўчыны, выява якой … Працягнуць Якуб Колас i дачка леснiка: гiсторыя згубленага здымка

Расчыняліся, рыпалі дзверы… (Аркадзь Моркаўка)

Расчыняліся, рыпалі дзверы, Сівы дзень косы рэдкія плёў. Развітацца… далёкая Мэры, Ці зазвонім зноў чаркамі слоў? Дагарала, мігалася свечка, Ткаў апошнюю казку раяль. Не казала: маім будзеш вечна. Не казаў: будзеш вечна мая. Каб валос тваіх светлую пражу Развязаць – увесь свет замяло б. Можа, музыка й песня раскажа, Што аднойчы гарэла, цвіло. За вакном … Працягнуць Расчыняліся, рыпалі дзверы… (Аркадзь Моркаўка)