Раён заснаваны 17 ліпеня 1924 г. з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 20 жніўня 1924 г. раён быў падзеляны на 12 сельсаветаў: Блонскі, Блужскі, Балачанскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, ПудзіцкаСлабодскі, Сінчанскі, Слабодскі, Суцінскі, Талькаўскі. 18 снежня 1925 г. утвораны Пухавіцкі сельсавет, а Слабодскі ліквідаваны.
29 ліпеня 1925 г. адбыўся 1ы раённы зезд Саветаў, які прыняў рашэнне перанесці раённы цэнтр у г.п. Маріна Горка.
У жніўні 1927 г. далучаны Гарэлецкі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі, Шацкі сельсаветы ліквідаванага Шацкага раёна, а 18 студзеня 1931 г. у раён увайшлі яшчэ Дудзіцкі, Азярычынскі, Вузлянскі сельсаветы ліквідаванага Самахвалавіцкага раёна.
З 1930 па 1938 год у прамым падначаленні БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці.
17 снежня 1956 года ў склад раёну са скасаванага Грэскага раёну ў склад Пухавіцкага раёну перададзены Селецкі сельсавет. У 1960 годзе да Пухавіцкага раёну была далучаная частка расфармаванага Ўздзенскага і увесь скасаваны Рудзенскі раёны, у выніку чаго плошча Пухавіцкага раёну склала 2512 км², а насельніцтва — 100,8 тыс. чалавек. У 1966 годзе ў выніку другога этапу адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, ізноў створанаму Ўзьдзенскаму раёну была вернутая ягоная частка з плошчы Пухавіцкага раёну.
Герб Пухавіцкага
На 28 траўня 2013 года ў склад Пухавіцкага раёну ўваходзіць : Блонскі сельсавет, Блужскі сельсавет, Голацкі сельсавет, Дубраўскі сельсавет, Дукорскі сельсавет, Навапольскі сельсавет, Навасёлкаўскі сельсавет, Пухавіцкі сельсавет, Пярэжырскі сельсавет, Рудзенскі сельсавет, Свіслацкі сельсавет, Турынскі сельсавет, Шацкі сельсавет.
Гл. таксама: