Афганска-савецкая вайна — 9-гадовае ваеннае ўварванне СССР у Афганістан са снежня 1979 г. па люты 1989 года. Скончылася вывадам савецкага войска паводле пункта 5 Жэнеўскага пагаднення аб узаемасувязі для ўладжання датычнага Афганістана становішча ад 14 красавіка 1988 года, якое падпісалі міністры замежных спраў Афганістану і Пакістану Абдул Вакіль і Сахабзада Якуб-Хан адпаведна. У якасці паручальнікаў пагадненне падпісалі міністры замежных спраў ЗША і СССР Джордж Шульц і Эдуард Шэварнадзэ адпаведна.
У савецкім ваенным уварванні ў Афганістан узялі ўдзел звыш 30 тыс. ураджэнцаў Беларусі (5 % ад 620 тыс. з СССР агулам), з якіх каля 800 (3 %) загінулі на вайне. На 2014 г. у Беларусі засталося пражываць каля 27 тыс. удзельнікаў вайны ў складзе савецкага войска.
Ураджэнцы Пухаўшчыны, якія загінулі ў Афганістане:
- Бярковіч Леанід Ісакавіч (14 чэрвеня 1969 Рудзенск – 7 верасня 1988, пахаваны ў Рудзенску)
- Капскі Сяргей Мікалаевіч (14 чэрвеня 1966 Дукора – 28 жніўня 1988, пахаваны ў в. Дукора)
- Каўнацкі Міхаіл Міхайлавіч (13 студзеня 1960 Забалацце – 24 жніўня 1980, пахаваны ў в. Забалоцце)
- Лапцэвіч Ігар Міхайпавіч (24 жніўня 1963 Смілавічы – 9 лютага 1982, пахаваны ў в. Вецярэвічы)
- Свістун Мікалай Рыгоравіч (22 траўня 1959 Станкі – 5 студзеня 1981 , пахаваны ў в. Энергія)
- Чэпік Мікалай Пятровіч (16 красавіка 1960 Май – 29 лютага 1980, пахаваны ў в. Блужа) – Герой Савецкага Саюза
- Шалаховіч Уладзімір Уладзіміравіч ( 13 лістапада 1962 Блонь – 14 лютага 1984, пахаваны ў в. Блонь)
- Шэлег Сяргей Рыгоравіч (7 красавіка 1964 Галянберг – 20 кастрычніка 1983, пахаваны ў в. Дукора)