Пухавічы

        Габрэі жылі ў Пухавічах з 2-й паловы 16 ст. У 1847 г. у Пухавічах жыло 764 габрэя, у 1897 г.1761 (92,1%), у 1923 г.1214, у 1926 г.929 габрэяў. З 1907 г. рабінам быў Ісая Карлінскі (1877–?). У 1912 г. дзеяла габрэйскае пазыкаашчаднае таварыства, у 1913 г.габрэйская бібліятэка. У 1913 г.  габрэям прыналежала: адзіныя склад аптэчных тавараў, усе 8 бакалейных, вінная, кніжная, 4 мануфактурныя, тытунёвая, 25 крамУвосені 1915 г., пры набліжэнні лініі фронту, габрэі былі павысяляныяУ 1920 г. адбыўся пагром. У 1920-х гг. многія габрэі пакінулі Пухавічы. У 192124 рабінам быў Нісан Тёлушкін (1881, Бабруйск1970, Бруклін). У ліпені 1941 г. Пухавічы занялі часткі вермахта.

22 верасня 1941 года фашысты расстралялі 1260 мірных грамадзянаў габрэйскай нацыянальнасці з Мар’інай Горкі і Пухавічаў.  Ва ўрочышча «Папова горка» , каля блоні знаходзіцца брацкая магіла, дзе пахавана 1290 чалавек, з іх 30 партызан.