Рудзенск

У 1939 годзе у Рудзенску жыло 176 яўрэяў. У 1913 годзе яўрэям належала 9 крам (у т.л. усе 3 бакалейныя, абедзве галантарэйныя, адзіная піўная). У 1-ю пол. жніўня 1915 года адбыўся пагром, учынены навабранцамі з рускага войска, да якіх далучыліся Чыгуначныя службоўцы. Восенню 1915 у Рош-гашана ў Рудзенску адбыўся яшчэ адзін пагром, учынены салдатамі рускага войска.У 1922 годзеу Рудзенску 41 чалавек падпісаў пратэст супраць пераследу на рабінаў і меламедаў. Летам 30 чэрвеня 1941 Рудзенск занялі часткі вермахта. Пасля акупацыі было створана гета. У кастрычніку 1941 года гета ліквідавана. У 1955 годзе на магіле расстраляных яўрэяў усталяваны абеліск.

 У 2017 годзе быў  аткрыты мемарыяльны знак на месцы, дзе 10 кастрычніка 1941 года расстралялі 190 мясцовых жыхароў габрэйскай нацыянальнасці.

Вядомыя выхадцы:

Авель Саламонавіч Фрыд