Ш
- Шабалін Аляксандр Андрэевіч (15 ліпеня 1938 Пухавічы – снежань 2013 Мінск) – беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і журналіст, спартсмен
- Шапір Якаў (Пухавічы) – доктара медыцынскіх навук
- Шапялевіч Васіль Рыгоравіч (19 студзеня 1947 Блужа) – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
- Шастапалаў Аркадзь Данілавіч (2 сакавіка 1925 Рудзенск – 31 траўня 1992) – ваенны, браў удзел у парадзе перамогі
- Шаціла Іван Браніслававіч (28 снежня 1910 Талька – 12 лютага 1977 Мінск) – акцёр тэатра і кіно
- Шлопак Расціслаў Цімафеевіч (22 сакавіка 1921 Караваева) – кандыдат гістарычных навук
- Шпакоўскі Уладзімір Аляксандравіч (19 верасня 1938 Блашчытнік) – кандыдат эканамічных навук
- Шпілеўскі Эдуард Міхайлавіч (28 студзеня 1939 Скобраўка) – навуковец-фізік, матэрыялазнавец, педагог, адзін з піянераў фулерэнавага матэрыялазнаўства
- Шчэрба Віктар Васільевіч (15 траўня 1949 Хочын) – кандыдат біялагічных навук
- Шылай Расціслаў Аляксеевіч (23 лютага 1936 Раўнаполле) – архітэктар
- Шыманскі Сцяпан Іванавіч (3 сакавіка 1912 Варонічы – 2 кастрычніка 1989) – генерал-лейтэнант авіяцыі
- Шыманоўскі Мікалай Рыгоравіч ( 1871 Дукора) – беларускі святы, свяшчэннамучанік
- Шынклер Хвядос (22 верасня 1903 Рудзенск – 25 кастрычніка 1942 пад Сталінградам) – пісьменнік
- Шычко Генадзь Андрэевіч (18 траўня 1922 Груд – 3 лістапад 1986 Санкт-Пецярбург) – псіхафізіялог
- Шэлег Аляксандр Усцінавіч (5 чэрвеня 1935 Бярозаўка) – фізік
Ю
- Юркевiч Марыя Емяльянаўна (5 чэрвеня 1916 Варонічы – 1996) – палявод. Герой Сацыялістычнай Працы
- Юркевіч Алена Раманаўна (3 снежня 1903 Азярычына – 1986) – Герой Сацыялістычнай Працы
- Юркевіч Іван Данілавіч (22 чэрвеня 1902 Сяргеевічы – 21 верасня 1991) – вучоны-геабатанік, фенолаг, лесавод
- Юркевіч Мікалай Рыгоравіч (18 студзеня 1928 Сяргеевічы) – юрыст, сацыёлаг
- Юркова-Данэлія Галіна Іванаўна (13 сакавіка 1944 Рудзенск) – рэжысёр, актрыса
Я
- Язубчык Ганна Андрэеўна (1 снежня 1904 Лядцо – 2 снежня 1975) – вучоны ў галіне сельскай мікрабіялогіі
- Ярашэўскi Валерый Паўлавіч (26 жніўня 1950 Дукора) – дзяржаўны дзеяч