Яўрэі Пухаўшчыны

Алесь Карлюкевіч

ЯЎРЭІ Ў ГІСТОРЫІ ПУХАЎШЧЫНЫ

У трэцяй чвэрці XVI стагоддзя пачалі узнікаць на Белаpyci новыя яўрэйскія паселішчы. У дакументальных крыніцах узгадваюцца Пухавічы. Taкiм чынам, ужо з большай доляй верагоднасці можна гаварыць пра узрост мястэчка, якому, мажліва, чатырыста дваццаць і болей гадоў.

Гэты i іншыя факты з яўрэйскай гісторыі Пухавіцкай стараны становяцца вядомымі дзякуючы грунтоўнаму нарысу “Старонкі гісторыі яўрэяў Беларусі”. Аўтар – акадэмік Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцяў, доктар гістарычных навук, прафесар Эмануіл Іофе. Выдавец – вытворча-камерцыйная фірма “Артыфакс”, якая ужо добра зарэкамендавала сябе на кніжным рынку Белаpyci. Найперш – выпускам картаграфічнай прадукцыі.

Э. Іофе сведчыць, што ў другой чвэрці XVIII стагодзя ўпершыню згадваецца Дукора. Відавочна, даследчык мае на ўвазе сведчанне пра Дукору, як пра яўрэйскае мястэчка. Бо існуюць іншыя крыніцы, якія падказваюць шмат ранейшы час нараджэння Дукоры.

Досіць цікавая i арыгінальная іншая пазнака, вынайдзеная Эмануілам Іофе. Да XVIII стагоддзя адносіцца наступны факт. У сінагозе мястэчка Вузляны таленавігы разбяр Бэр выразаў з дрэва “Арон га-ка- дэш” (месца, дзе захоўваюцца скруткі Торы). А яго бацька Ізраіль таксама займаўся сталярнымі работамі ў ciнaгогax.

Пра ўсе тэта – у раздзеле “Пад уладай караля”, які прысвечаны жыццю яўрэяў Беларусі ў часы Рэчы Паспалітай.

Асаблівую цікавасць выклікае раздзел “Катастрофа беларускага яўрэйства”. Сярод іншых фактаў, дакументальных сведчанняў пададзены спіс 153 населеных пунктаў Беларусі, дзе ў час вайны размяшчаліся яўрэйскія гета. На Пухаўщчыне гета былі ў Дукоры, Мар,янай Горцы, Рудзенску. Але ж вядома, што масавыя расстрэлы яўрэйскага насельніцтва адбылiся i ў іншых пухавіцкіх паселішчах. Шкада, што даследчык абмінуў ўвагай Маркаўшчызну i Вузляны. I калі пра Вузляны ў рэспубліканскай кнізе “Памяць. Беларусь” сказана досыць размыта (“…За 0,1 км на поўдзень ад вескі Вузляны пахаваны 375 мірных жыхароў вескі, якіх нямецка-фашысцкія зaxoпнікі расстралялі 8.10.1941 г.”), то з Маркаўшчызнай, здавалася б, усе ясна.

Звернемся да згаданага энцыклапедычнага даведніка: “Магіла ахвяр фашызму. За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Блонь, ва ўрочышчы Папова Горка пахаваны 1260 мірныx жыхароў яурэйскай нацыянальнасці вёскі Пухавічы, якіх нямецка-фашысцкія захопнікі і расстралялі 22.9.1941 г. …”Як вядома ж, на расстрэл яўрэяў адвялі пасля некалькіх дзен утрымання ix паблізу Маркаўшчызны.

Што датычыць Вузлян, то варта, мусіць, нагадаць i тое, што расстрэл адбыўся на самым пачатку вайны – у кастрычніку 1941 года. Тады гітлераўцы нішчылі ў асноўным яўрэйскіх прадстаўнікоў Беларусі. I яшчэ. Паводле перапіcy 1917 года, як сведчыць кандыдат гістарычных навук Ганна Дулеба, у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павету побач знаходзіліся 5 населеных пунктаў з назвай Вузляны: мястэчка (102 двары, 690 жыхароў, з ix – 589 яўрэяў, 89 беларусаў, 12 палякаў), сяло (78 двароў, 438 жыхароў, з ix – толькі 4 не беларусы), веска Вузляны, яна ж Паляны, (103 двары, 521 жыхар, з ix 6 палякаў, астатнія – беларусы), два маенткі (у абодвух – 78 жыхароў). Taкiм чынам, відавочна, што яўрэі складалі значную частку вузлянскіх жыхароў. Іншая справа, што магчыма, у Вузлянах не было традыцыйнага гета. Але ж большасць гэтых рэзервацый якраз i ўяўлялі сабой, умоўна кажучы, адкрытую прастору. Той жа Эмануiл Іофе сведчыць: “У некаторых весках i мястэчках Беларусі гета не абносілася калючым дротам. У гэтым выпадку ix можна лічыць “адкрытымі” у адрозненне аб большасці “закрытых”.

З Пухаўшчынай звязана i біяграфія шмат каго з яўрэйскіх партызан. Першымі партызанамі з Мінскага гета сталі браты Голубы – Арон, Лазар, Сямен. У Рудзенскім раене яны сустрэліся з групай Арцеменкі. Арон Голуб змагаўся пасля з фашыстамі ў складзе атрада імя Суворава 2-й Мінскай брыгады. Сямен Голуб прыняў актыўны ўдзел у аперацыях па знішчэнню фашысцкіх гарнізонаў у Шацку, Дражна, а пасля – у цяжкіх баях у Белавежскай пушчы. 3 камсамольцаў i камуністаў, якія ўцяклі з Mінскaга гета, сфармiраваўся партызанскі атрад імя Кутузава (да канца 1942 года ён дзейнічаў самастойна, пасля – у складзе 2-й Мінскай брыгады).

Яшчэ адзін icтотны пуxaвiцкi аспект. Э. Іофе амаль што не згадвае повязь з Беларуссю тых яўрэяў, якія нарадзіліся па-за межамі нашай Айчыны, але ў той ці іншай ступені праявілі сябе на беларускай зямлі. Як прыклад – лес двойчы Героя Савецкага Саюза, вядомага паветранага аса, славутага военачальніка Якава Смушкевіча. Ен мае самае непасрэднае дачыненне да мястэчка Пухавічы.

“Пухавіцкія” заўвагі да кнігi Эмануіла Іофе “Старонкі гicтopыi яўрэяў Беларусі” – безумоўна, толькі штрышок у размове на пухавіцкую яўрэйскую тэму. Пакуль жывыя людзі болей сталага веку, то, мажліва, будуць агучанымі многія іншыя факты гicторыi жыцця яўрэйства на Пухаўшчыне.

I ў любым выпадку хацелася б пажадаць кожнай бібліятэцы Пухавіцкага раена, як і іншых раенаў краіны, займець на cвaix паліцах грунтоўнае i шматграннае даследаванне Эмануіла Іофе.

«Пухавiцкiя навiны»,
5 снежня 1998 г.

http://shtetle.co.il/shtetls_minsk/puhovichi/puhovichijew.html

Advertisements