Сацыяльна-эканамічнае становішча ў 1920-1940-ыя гг

А.А. Прановіч

Складаныя заданы неабходна было вырашыць грамадству пасля замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны. Харчразвёрстка, якая ігнаравала інтарэсы сялянства, зявілася прычынай голаду як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Каб выйсці з такога становішча, у сакавіку 1921 г. была ўведзена новая эканамічная палітыка.

 Яна, у прыватнасці, прадугледжвала замену харчовай развёрсткі, па якой ў сялян забіраліся ўсе лішкі прадуктаў, на цвёрды падатак, пасля выплаты якога селянін мог сам распараджацца астатняй часткай прадукцыі. Быў прадугледжаны і пераход ад прадуктаабмену да таварнаграшовых рыначных адносін. Важнае значэнне надавалася развіццю гандлю. У сель­скай гаспадарцы дапускаліся розныя фор­мы землекарыстання: і калектыўная, і індывідуальная. Народ такія прынцыповыя змены сустрэў прыхільна.

 

Новая эканамічная палітыка спрыяла ўмацаванню сялянскіх гаспадарак, але, на жаль, гэты працэс ішоў вельмі марудна. У 1920— 1925 гг. адбывалася пераразмеркаванне зямлі на карысць беззямельных і малазямельных сялян. Адначасова мясцовыя органы ўлады значную ўвагу ўдзялялі стварэнню камун, сельскагаспадарчых арцеляў.
Арганізатарамі першай камуны на Пухавіччыне былі камуністы — былыя эмігранты, якія вярнуліся з ЗША: Федарынчык, Лысак, Іванюкевіч, Дрычыц і іншыя. Камуна «Звязда» была створана 1 красавіка 1921 г. у былым маёнтку «Шчамысліца». За ей замацавалі 200 гектараў ворнай зямлі, 5 гектараў саду, які раней належаў памешчыку Шабуні. Наркамзем БССР аказаў камуне дапамогу ў набыцці жывёлы, насення, інвентару. Камунары пабудавалі жылыя дамы, памяшканні для грамадскай жывёлы, крыху пазней адкрылі клуб, сталоўку.
Сяляне з бліжэйшых вёсак — Крупка, Скобраўка і іншых — часта наведвалі камунараў, прыходзілі паслухаць радыё, паглядзець канцэрт мастацкай самадзейнасці. Ініцыятарамі цікавых спраў выступалі старшыня савета камуны Іосіф Жмырко, сакратар партыйнай арганізацыі Дзмітрый Федарынчык.
Калектыўная форма гаспадарання знайшла пэўнае разумение ў бяднейшых сялян. У 1922 г. быў створаны саўгас «Блонь» (пазней атрымаў назву «Індустрыя»), а ў 1930 г. на месцы суцінскіх балот узнік жывёлагадоўчы саўгас «Залог пяцігодкі».
Справы значна палепшыліся са стварэннем 17 ліпеня 1924г. Пухавіцкага раёна з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 20 жніўня 1924 г. Раён быў падзеляны на 12 сельсаветаў: Блонскі, Блужскі, Балачанскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, ПудзіцкаСлабодскі, Сінчанскі, Слабодскі, Суцінскі, Талькаўскі. 18 снежня 1925 г. утвораны Пухавіцкі сельсавет, а Слабодскі ліквідаваны.
У 1925 г. адбыўся 1ы раённы зезд Саветаў, які прыняў рашэнне перанесці раённы цэнтр у г.п. Маріна Горка. Першым сакратаром райкома партыі тады працаваў Башко, старшынёй райвыканкома — Маркоўскі, сакратаром райкома камсамола — Садоўскі.
У жніўні 1927 г. далучаны Гарэлецкі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі, Шацкі сельсаветы ліквідаванага Шацкага раёна, а 18 студзеня 1931 г. у раён увайшлі яшчэ Дудзіцкі, Азярычынскі, Вузлянскі сельсаветы лікві­даванага Самахвалавіцкага раёна. Пазней таксама адны сельсаветы далучаліся, другія ліквідоўваліся. Адначасова працягваўся працэс кааперавання сялянскіх гаспадарак. Асабліва ён узмацніўся пасля XV зезда ВКП(б)Б, у снежні 1927га, які ў якасці асноўнай задачы на вёсцы паставіў задачу абяднання і пераводу дробных аднаасобных гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя калектывы. Аднак аднаасобнікі не выказвалі жадання ісці ў калгасы, яны прыглядаліся, ці стане калгас сапраўднай школай гаспадарання. На 1 студзеня 1931 г. у раёне было створана 6 калгасаў: «Кастрычнік», «Ураджайны край», «Пуцілавец», «Бальшавік», «НовыяЛукі», «Чарапашнік».
Штуршок да паскарэння тэмпаў калектывізацыі дала пастанова ВКП(б) ад 5.01.1930 г. «Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму ладу». У адпаведнасці з гэтай пастановай у раёне, як і паўсюль у рэспубліцы, пачалі фарсіраваць тэмпы калектывізацыі. На пачатак 1933 г. у раёне было створана 152 калгасы, дзейнічалі ўжо 5 саўгасаў, 2 камуны. Сялянам, якія не хацелі ўступаць у калгасы, у магазінах не прадавалі соль, газу, тканіны. Людзям пагражалі. Пачаліся арышты. Канфіскоўвалася маёмасць, нярэдка заможных гаспадароў высялялі за межы раёна, вобласці, у Сібір, на Поўнач, Далёкі Усход.
Прымусовыя метады пры стварэнні калгасаў выклікалі актыўнае супраціўленне сялян. Здараліся выпадкі забойства партыйных і савецкіх работнікаў. Жыхары вёскі Капскія Бакунчык і Сітнік выстралілі праз акно ў старшыню ПудзіцкаСлабодскага сельсавета Астапчыка. У калгасе імя Будзённага (таго ж сельсавета), дзе ў той час старшынёй праўлення калгаса зяўляўся М.С. Гушчын, была спалена жывёлагадоўчая ферма, у калгасе «Абарона Саветаў» — гумно з сенам, у вёсцы Міхалевічы — кароўнік і 40 кароў.
Але ўжо нішто не магло спыніць развіцця кэлгаснасаўгаснага сектара. Для аказання дапамогі калектыўным гаспадаркам у раёне было створана 5 машыннатрактарных станцый: Дукорская, Шацкая, Рудзенская, Сінчанская, Пухавіцкая. Толькі ў Сінчанскай і Пухавіцкай МТС мелася 86 трактароў, Ібкамбайнаў, 18малацілак, 25 сеялак.
Значная ўвага ўдзялялася падрыхтоўцы спецыялістаў для сяла. Юнакі і дзяўчаты набывалі прафесію механізатара на курсах падрыхтоўкі трактарыстаў у МТС. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны існавала міжраённая калгасная школа, дзе праходзілі перападрыхтоўку старшыні калгасаў, брыгадзіры, звеннявыя.
Трэба адзначыць той факт, што ў раёне на многія адказныя ўчасткі вытворчасці накіроўваліся жанчыны. У 1938—1939 гг. пяць жанчын былі выбраны старшынямі калгасаў. Сярод іх — Валянціна Гулякевіч (калгас «Камунар»). Камсамолка Н.Н.Сысава ўзначаліла Слабодскі сельсавет. 35 жанчын працавалі брыгадзірамі паляводчых брыгад, загадчыкамі жывёлагадоўчых ферм, 65 — звеннявымі, з 350 дэпутатаў мясцовых Саветаў 135 былі жанчыны. Дэпутат райсавета А.Немагай з калгаса «1 Мая» ў 1938 г. выпрацавала 718 працадзён, у 1939 г. — болып за 1000. Прыкладаў узорнай працы сялян было нямала.
Высокіх эканамічных паказчыкаў з году ў год дабіваўся калгас «Асаавіяхім» (цяпер «Прагрэс»), дзе старшынёй працаваў Г.Ф.Бембінюк. Ужо ў сярэдзіне 1940 г. тут атрымлівалі па 16 —18 ц збожжавых, на асобных участках — па 20 — 25 ц. Добрыя ўраджаі збожжавых культур, бульбы, льну збіралі ў калгасах імя 16 партызан (старшыня Левін), імя Калініна (старшыня Мотуз), імя Карла Маркса (старшыня Александровіч).
Паміж гаспадаркамі было шырока разгорнута сацыялістычнае спаборніцтва. А ў цяжкі час прыходзілі на дапамогу адзін аднаму. Напрыклад, летам 1939 г. град знішчыў усе пасевы ў калгасе «Сілач». Калгаснікі калгаса «Полымя» на сваім сходзе вырашылі дапамагчы суседзям зернем, кармамі. У 1940 г. камсамольцы гэтых гаспадарак правялі сяўбу збожжавых без аплаты за выкананую работу. Калгас імя 17га партзезда неаднаразова аказваў да­памогу гаспадаркам Слабодскага сельсавета ў набыцці фуражу для буйной рагатай жывёлы.
У 1940 г. у калгасах раёна (без былога Рудзенскага) налічвалася 9587 галоў буй­ной рагатай жывёлы, 698 свіней, 4167 авечак, 4910 коней.
У раёне паспяхова развівалася мясцовая прамысловасць. У 1930ых гг. на кардоннай фабрыцы былі ўсталяваны дзве вадзяныя турбіны агульнай магутнасцю на 150 конскіх сіл, новая сушылка, гідраўлічны прэс. У 1930 г. прадпрыемствам было выпушчана 800 тон кардону. Тут было пабудавана 8 дамоў, клуб, пачатковая школа, дзіцячы сад, сталовая. У 1940 г. выпушча­на 1200 тон кардону. У 1926 г. на Пухавіччыне працавалі 5 дзяржаўных, 2 кааператыўныя і 45 саматужных прадпрыемстваў, якія выпусцілі прадукцыі больш як на 261 млн рублёў. У гэтым жа годзе у Марінай Горцы была створана арцель па перапрацоўцы бульбы «Абяднаная праца» (пасля Вялікай Айчыннай вайны ператворана ў харчкамбінат, потым — у вінзавод). Тут выраблялася штогод 1000 тон крухмалу. Пазней арцель стала выпускаць хлебабулачныя вырабы, безалкагольныя напоі. У першай палове 1940ых гг. перапрацоўвалася штогод 5000 тон ільнотрасты (дырэктар завода Н.І. Іванова). Прыкладна ў гэты ж час пабудаваны цагельны завод, Пухавіцкі і Рудзенскі прамкамбінаты, маслазаводы ў Марінай Горцы, Рудзенску, Пухавічах, Шацку, Тальцы.
На месцы торфамасіваў «Гай» Пярэжырскага і Пераруб Голацкага сельсаветаў узніклі торфапрадпрыемствы імя 16 чырвоных партызан і «Сцяг Саветаў». У даваенны час выпускалася ў год каля 32 тыс. тон торфабрыкету.
Пастаянная ўвага ўдзялялася развіццю народнай адукацыі. Пасля грамадзянскай вайны замест царкоўнапрыходскіх, народ­ных земскіх, двухкласных школ былі створаны школы 1ай і 2ой ступеняў. У 1924 г., у год утварэння раёна, працавала 41 школа, навучаліся 3135 вучняў. Ужо да 1930 г. ажыццёўлена ўсеагульнае пачатковае навучанне. Адначасова з актыўнай арганізацыяй школьнаи справы ішоў працэс ліквідацыі непісьменнасці. Паўсюдна ў вёсках працавалі пункты ліквідацыі не­пісьменнасці. У 1925 г. у в. Дукора быў адкрыты рабфак, які рыхтаваў юнакоў і дзяўчат для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
3 другой паловы 30ых гг. у рэспубліцы пачалася уніфікацыя сістэмы навучання. Уводзіліся адзіныя праграмы, падручнікі, усталёўваліся адзіныя структура школ і сістэма выкладання. Увядзенне ў 1934 г. абавязковага сямігадовага навучання дазволіла пашырыць сетку сямігадовых школ. Да 1941 г. у раёне працавала 128 школ, з іх 28 няпоўных сярэдніх і сярэдніх, у якіх займалася больш за 20 тыс. вучняў.
За гады даваенных пяцігодак змянілася аблічча раённага цэнтра, вёсак. У Марінай Горцы і ў Рудзенску адкрываюцца раённыя Дамы культуры, працуюць 100 клубаў і масавых бібліятэк, у той час як у 1924 г. было 4 хатычытальні і 5 клубаў. Добра была наладжана спартыўная і абароннамасавая работа. У школах працавалі пярвічныя арганізацыі Асаавіяхіма, спартыўныя секцыі.
У цэнтры ўвагі партыйных і савецкіх органаў знаходзіўся стан аховы здароўя насельніцтва. Яшчэ ў 1923 г. была адкрыта Пухавіцкая бальніца на 20 ложкаў, 3 фельчарскія пункты, урачэбная лабараторыя. Працавалі бальніцы ў Дудзічах, Дукоры, Шацку. У 1936 г. раённая бальніца ў Пухавічах была пашырана да 50 ложкаў. У ей меліся хірургічнае, акушэрскае, інфекцыйнае аддзяленні. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў раёне працавала 15 урачоў, 30 медработнікаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Бюджэт на ахову зда­роўя склаў 1 млн 100 тыс. рублёў, ці ў 67 разоў больш, як у 1925 г.
А.А. Прановіч