Звон (Міхась Чарот)

Зазванi моцна, звон, загудзi,
Каб пачулi цябе на увесь край,
Беларуса хутчэй разбудзi,
Хоць цяпер яму спаць ты не дай!
Прыйшоу час, калi сорамна спаць;
Усе так шчыра за працу узялiсь,
Усе жыццё пачалi будаваць,
А ты стiш… Хоць ад звону праснiсь!
Паглядзi, як сусед пачау жыць,
Што нядауна нявольнiкам быу.
Ён не спау — i цяпер ён не спiць,
Усiм кажа, што ён яшчэ жыу.
А чаго, беларус, ты маучыш?!
I табе годзе, братку, драмаць:
Калi можна гукаць — ты маучыш,
Каб пасля не прыйшлось шкадаваць..
Кiнь саромецца мовы сваей,
Зваць сябе беларусам пачнi,
Папрацуй над сялiбай сваей,
А пасля з цiхатой адпачнi!..
Дык званi моцна, звон, i гудзi,
Свахм гукам глушы увесь край!
Хто шчэ спiць — ты таго разбудзi,
Хто не спiць — тых да працы збiрай!