Песня беларуса (Міхась Чарот)

Не асеннi вецер у гаi
Вые-завывае,
Беларус аб родным краi
Жаласна спявае.
У кожнай песнi ён ад сэрца
Праклiнае долю,
Жыць не хоча у паняверцы —
Рвецца ён на волю.
Няхай у песнi жальбу чуюць
Аб нашай нядолi,
Можа, прыйдуць, пашкадуюць,
Дадуць хлеба, солi…
Эх, не трэба нам ахвяры,
Прасiць вас не будзем,
Вось як знiкнуць гэты хмары,
Самi усё здабудзем.
Знiкнуць хмары, сонца узыдзе
I над нашым краем,
Грамадою тады выйдзем,
Песню заспяваем.
Каб пачулi лес i поле
I памагл1 пецi,
Што жывуць ужо на волi
Роднай зямлi дзецi.
А цяпер не плач дарэмна,
Беларус, мой браце,
Хоць i кпяць з цябе нiкчэмна
У тваёй нават хаце.
Хутка прыйдзе час-гадзiна,—
Вораг кiне кпiцi:
Яму будзе дамавiна,
А мы будзем жыцi.


http://mihascharot.ru/