Светлая ноч (Міхась Чарот)

Пад дзiуную казку кахання
Закрыла ты чорныя вочы…
Я бачу грудзей калыханне
У змроку чаруючай ночы.

Я чую, як сэрца пужлiва
Стукоча, шукаючы волi…
3 табою цяпер я шчаслiвы,
Шчаслiвы цяпер, як нiколi.

«Кахаю…» — праз сон ты шаптала…
К табе я свой твар прыхiляю.
Хачу, каб у сне ты спазнала,
Што я цябе шчыра кахаю…

Шапчу я: «Дзяучынка кахана,
У сне хоць пабач свае мары.
Бо заутра, праснуушыся рана,
Зноу сонца затуляць нам хмары…»