Чужына (Міхась Чарот)

Чужая краiна… Дзень цэлы у сумоце,
I думкi дадому ляцяць,
Дзе хата старэнька стаiць пры балоце
I вербы над рэчкай шумяць,

Дзе лепшыя хвiлi жыцця у няволi,
Як хмаркi на небе, прайшлi,
Дзе усё мiла сэрцу: балоты, i полi,
I кветкi, што у лузе узышлi;

Дзе лес старадаунi аб людзях гамонiць
I песню аб волi пяе;
Дзе звон над каплiцай так жаласна звонiць
I воран над вёскай снуе;

Дзе вочы дзяучынкi гараць, нiбы зоркi,
Якую я гэтак кахау,
Аб першым каханнi дзе чуу я гаворкi,
Як у гаi яе спатыкау,—

Туды мае думкi бягуць, нiбы хвалi,
Не можна нiяк сустрымаць.
О божа мой мiлы, зусiм ты без жалю.
Нашто нас было разлучаць?

Каб ведау ты толькi, як край свой кахаю.
Як мiл ён для сэрца майго,—
Заусёды я думкай у тым краi вiтаю,
Я толькх жыву ля яго.

Край родны, край сумны — крыжоу i балотау,
Цi хутка спаткаюся з iм,
Цi хутка пачую я песню чаротау
Над сонным балотам тваiм.


http://mihascharot.ru/