Ганаровую грамату ДВА “Белпалівагаз” уручае вадзіцелю Івану Цагельніку генеральны дырэктар ВРУП “Мінгаз” Я.С. Стралкоўскі;Арыгінал артыкулу
Сваё летазлічэнне торфапрадпрыемства “Сяргеевіцкае” пачынае 17 лютага 1966 года. У гэты дзень быў прыняты на работу дырэктарам Іван Фёдаравіч Майсееў. А рашэнне аб будаўніцтве паблізу вёскі Русаковічы на краі масіва непралазных балот першай чаргі торфабрыкетнага завода магутнасцю 1 мільён фрэзернага торфу і 60 тысяч тон торфабрыкету было прынята Саветам Міністраў Беларускай ССР 7 кастрычніка 1965 года.Праз 10 гадоў прадпрыемства дасягнула сваёй праектнай магутнасці.
3 ГІСТОРЫІ
У першыя гады дзейнасці былі распрацаваны месцараджэнні торфу “Арэхаўскі Мох”, “Рады-Галышоўка”. Ад іх да тэрыторыі прадпрыемства і далей да чыгуначнан станцыі “Рудзенск” праклалі вузкакалейку. Яна злучыла і з торфапляцоўкамі ў Уздзенсюм і Слуцкім раёнах.У торфабрыкетным цэху ўстанавілі 5 прэсаў, 6 катлоў, 2 сушылкі. Катлы працавалі на паліўным торфе, які ж самі і здабывалі. Завадская кацельня абагравала і рабочы пасёлак, які таксама інтэнсіўна будаваўся.Па 23 нормы выконвалі за светлавы дзень машыністы машын па здабычы торфу Анатоль Баўкала, Эдуард Зіновіч, Аляксандр Казмерчук, Барыс Карпаў, Антон Ешман. Высокай якасці работ дабіваўся токар рамонтнамеханічнага цэха Станіслаў Кармазін. Умела арганізавалі працу сваіх падраздзяленняў начальнікі ўчасткаў па здабычы торфу Павел Ражкоў, Іван Казмерчук, Тамара Лешчанок, Аляксей Сырамалот, Святлана Варанцова, начальнік АТК Анна Вайцяхоўская.
Калектыў прадпрыемства здабыў у 1977 годзе 1 мільён тон фрэзернага паліва. На Жодзінскую і Светлагорскую ЦЭЦ было адгружана 550 тысяч тон паліўнага торфу.У 1988 годзе торфапрадпрыемству “Сяргеевіцкае” за высокія працоўныя дасягненні быў уручаны пераходны Чырвоны сцяг Савета Міністраў Беларускай ССР.I сёння памятаюць торфаздабытчыкі імёны сваіх кіраўнікоў — першага дырэктара І.Ф. Майсеева, дырэктараў І.В. Міранчукова, А.I. Яфрэмава, С.П. Анопа, А.Ф. Каляды, які адпрацаваў на гэтай пасадзе 14 гадоў, а таксама М.М. Пракопчыка, А.І. Мерзляка, В.С. Татура, В.І. Кобуся, М.Ф. Коваля. Сёння філіял “Сяргеевіцкае” ўзначальвае патомны торфаздабытчык А.І. Казмерчук.
РЭАРГАНІЗАЦЫЯ
У пачатку 90х гадоў торфапрадпрыемства выпрацавала дзве ранейшыя тарфяныя пляцоўкі. Адвод і асваенне новых участкаў замарудзіліся. Да таго ж у сувязі з газіфікацыяй рэспублікі зменшылася патрэбнасць у мясцовых відах паліва. I аб’ёмы вытворчасці торфу і торфабрыкету значна знізіліся. Скараціўся і калектыў прадпрыемства.Пералом у дзейнасці прадпрыемства пачаўся ў 2007 годзе, калі згодна з загадам Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 2007 года ВРУП “Сяргеевіцкае” было рэарганізавана шляхам далучэння да ВРУП “Мінгаз” у якасці філіяла.
— За 2007-2010 гады фінансавыя ўкладанні ў “Сяргеевіцкае” склалі 26,8 мільярда рублёў, — адзначае дырэктар філіяла А.І. Казмерчук. — Своечасова паступалі сродкі і за рэалізацыю брыкету, што дазволіла стабілізаваць фінансавы стан філіяла. Набывалася новая тэхніка, мадэрнізаваліся вытворчыя працэсы, купляліся запчасткі, гаручазмазачныя матэрыялы, праводзіліся бягучыя рамонты, распрацоўваліся новыя палі.Пачала набіраць абароты вытворчасць. Так, за 2010 год здабыта 75 тысяч тон торфу, што на 34 працэнты больш за папярэдні год. На трэць вырас і аб’ём вытворчасці брыкету і склаў 30 тысяч тон.Торфабрыкет ахвотна купляюць жыхары Пухавіцкага, Чэрвеньскага, Слуцкага, Уздзенскага, Мінскага, Бабруйскага і многіх іншых раёнаў. На днях 20 тон торфабрыкету адпраўлена на экспарт у Польскую Рэспубліку.Каля 2 тысяч тон торфу купілі за асенне-зімні перыяд сельскагаспадарчыя прадпрысмствы Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў. Торф выкарыстоўваюць і прадпрыемствы ЖКГ Мінска для стварэння газонаў і кветнікоў на вуліцах сталіцы.Сення на торфапрадпрыемстве функцыянуюць 5 цэхаў.У цэху па здабычы і адгрузцы торфу, які ўзначальвае Л.А. Білейчык, лепшыя працоўныя традыцыі прадпрыемства працягваюць машыністы па здабычы торфу Дзмітрый Гушчын, Іосіф Міцькоўскі, Мікалай Трубчык, Мікалай Цішчанка, машыніст экскаватара Аляксандр Клочка, машыніст бульдозера Іван Шамаль.
Транспартны цэх забяспечвае пераюзкі фрэзернага торфу з палёў здабычы. На гэтым участку стараюцца машыністы цеплавоза Васіль Бабок, Уладзімір Урублеўскі, Аляксандр Ярковіч, вадзіцелі грузавых аўтамабіляў Іван Цагельнік, Канстанцін Тумас.Забяспечваюць рытмічную работу цэха па вытворчасці брыкету (начальнік Аляксей Сырамалот) апаратчыкі Уладзімір Тарасевіч, Андрэй Ананіч, Сяргей Юркевіч, Аляксандр Астапчык, машыністы прэсаў Рыгор Чарыца, Аляксандр Лосік, Дзмітрый Сарока, слесары парамонце і абслугоўванні абсталявання Пётр Шэлег, Вадзім Бараноўскі, Віталь Кольц, апаратчык хімводаачысткі Наталля Грыб.Своечасова выконваюць рамонтныя работы спецыялісты рамонтнамеханічнага цэха: слесар па паліўнай апаратуры Васіль Шыдлоўскі, токары Міхаіл Гарохаў, Аляксандр Шуманскі, фрэзероўшчык Мікалай Шырэй.Нельга ўявіць вытворчасць і без бухгалтарскага ўліку: бухгалтара Валянціны Іванцовай, спецыяліста па разліках Лідзіі Мельнік, спецыяліста па кадрах Людмшы Каляды, вядучага інжынера Анны Цымбалюк.
ПЕРСПЕКТЫВЫ
Іх агучыў на ўрачыстым сходзе, які адбыўся ў мінулую суботу ў Праўдзінскім палацы культуры, генеральны дырэктар ВРУП “Мінгаз” Я.С. Стралкоўскі.Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь, ДВА “Белпалівагаз” перад калектывам ВРУП “Мінгаз” і яго філіялам “Сяргеевіцкае” ставіцца стратэгічпая задача — за пяцігодку павялічыць вытворчасць брыкету да 180 тысяч тон у год. Адсюль і першачарговыя задачы. Яўген Сцяпанавіч распісаў іх па гадах.Сёлета мяркуецца пашырыць на 176 гектараў існуючую сыравінную базу на торфамасіве “Гала-Кавалёўскае” і павялічыць, да 92 тысяч тон здабычу фрэзернага торфу. Дзеля гэтага будзе набывацца новае тэхналагічнае абсталяванне і балотная падрыхтоўчая тэхніка.Прадугледжваецца ўстанавіць новы торфабрыкетны прэс, яшчэ адзін — мадэрнізаваць, замяніць лініі тэхналагічнага абсталявання, што дазволіць на 29 працэнтаў павялічыць вытворчасць паліўных брыкетаў у параўнанні з мінулым годам і выпусціць іх 38 тысяч тон. Ветэраны працы сфатаграфаваліся на памяць на сцэне палаца культуры
Наперадзе рэканструкцыя торфабрыкетнага завода. На першую чаргу ў 2012 годзе выдаткоўваецца 20 мільярдаў рублёў, на другую і трэцюю — яшчэ 50 мільярдаў.За 2-3 гады неабходна рэканструяваць пад’язныя чыгуначныя шляхі паміж станцыямі “Рудзенск” і “Перагрузачная”, ад торфабрыкетнага завода да станцыі “Перагрузачная”, на торфамасівы “Гала-Кавалёўскае” і “Арэхаўскі Мох”, на што выдзяляецца 58 мільярдаў рублёў.У 2013 годзе ў пасёлку Праўдзінскі плануецца будаўніцтва сваёй мініЦЭЦ. У якасці паліва ў кацельні будзе выкарыстоўвацца паліўны торф.Распрацавана і праграма павелічэння зарплаты. Сёлета яна дасягне ў сярэднім для завадчан 1420 тысяч рублёў. Прырост у параўнанні да леташняга — 51 працэнт.
* * *
На ўрачыстым сходзе, які адбьгўся з нагоды 45 годдзя торфапрадпрыемства “Сяргеевіцкае”, торфаздабытчыкаў, ветэранаў павіншавалі генеральны дырэктар ВРУП “Мінгаз” Я.С. Стралкоўскі, дырэктар філіяла А.І. Казмерчук.Групе перадавікоў былі ўручаны граматы, падзячныя пісьмы, прэміі.Песні і танцы дарылі паважаным удзельнікам урачыстага сходу самадзейныя артысты Аляксандр Салаўёў і Юлія Паскробка, якія працуюць на прадпрыемстве, прафесійныя артысты: кампазітар і выканаўца песень Яўген Хаменка (сваю працоўную дзейнасць ён пачынаў таксама торфаздабытчыкам), Валянціна Альшанская і Анастасія Васіленка.