Ён спіць (Язэп Падабед)

Язэп Падабед

Ён спіць

Памяці Кастуся Каліноўскага

I

Ён сьпіць пад насыпам кургана,
замёр у сэрцы бурны ўздым.
Злажыўшы бойкі зброю рана,
Ён сьпіць пад насыпам кургана.
Няма сягоньня атамана,
але аб ім зьвіняць гады:
— Ён сьпіць пад насыпам кургана,
злажыўшы зброю маладым.

II

Ён сьпіць — магутны, горды волат…
Няхай! Пашану аддамо —
і ўзнімем вышай цяжкі молат…
Ён сьпіць — магутны, горды волат.
Гады лятуць. Не балаголам
імкнуцца ў вечнасьць, як дамоў…
Хай сьпіць магутны, горды волат:
мы доўг пашаны аддамо!..

 

http://kalinouski.arkushy.by/exegit/literature/jos.htm