Захар Бірала. Вершы

Да работы без ахвоты

Працаваў ён у калгасе

Між лугоў і шумных ніў.

Часта ў Нёмане купаўся,

Сала еў, смятану піў.

  • Не, нядобра, – кажа, – цяжка.

Мне б дзе-небудзь рай знайсці,

Каб штодня была і пляшка, і

Грошай тых – хоць гаць гаці.

Стаў у шахце ён рабочым,

Тут, вядома, не курорт.Лезе пыл, – крычыць,- у вочы,

Я мурзаты стаў, як чорт.

Цягу даў з такой работы

І падаўся на завод.

Без пары ўпаду ў сухоты,

Душна ўлетку, льецца пот.

Стаў работнікам канторы,

Прабаваў пісаць пяром.

Ах, і тут нясмачна, гора…

Гніся крукам над сталом.

Перабраў усе работы:

Рыў, капаў, пісаў і грэб,

Прыляцеў дамоў з ахвотай

На дармовы бацькаў хлеб.

 

Тыдзень гультая

Стогне Коця ў панядзелак,

На жывот наклаў ён грэлак.

Усе выйшлі на работу,

А яму паспаць ахвота.

У аўторак трэба ў госці,-

Шмат нагнаў гарэлкі Косця.

Старшыня зайшоў уранку, –

Ён хутчэй за валяр’янку.

Серада ж калі настала

Жонка ласкава сказала:

Пойдзем, мілы, на работу!

У мяне, – крычыць,- сухоты!

У чацвер ён, небарака,

Лёг, скруціўся, як вужака.

У мяне, – крычыць, – крываўка,

Хай ідзе на працу Саўка.

Лёг у пятніцу на печы

І падпёк бакі, і плечы:

У мяне, бач, ліхаманка,-

Ён крычыць бесперастанку.

Наступіла і субота:

У рамонце, – кажа, – боты.

Не магу ж пайсці я босы,

Ногі раніць на пракосах.

А калі прыйшла нядзеля –

Усе хваробы адляцелі,

Ён спявае, скачуць ногі,

Аж трашчыць пад ім падлога.

 

Крыніца: https://mgatk.by/ne-straci%D1%9E-veru-%D1%9E-dabrynyu.html