У нас тут людзі здаўна жылі – Што трэба для нармальнага жыцця? Каб збажына расла, каб зямля радзіла, каб вада ды лес побач былі, а ўсё астатняе рукі працаўнікоў прыносілі. Раз зямля родзіць, казалі сярод вяскоўцаў, то нішто не шкодзіць. Але акрамя таго, што расло на паверхні, многае было схавана і ў глыбіні, у нетрах, Менавіта пра такія сховішчы і як яны звязаны з назвай населенага пункта і пойдзе далей наша гаворка.
Раней па ўсёй нашай зямлі хадзілі падарожныя, ад вёскі да вёскі, ад хутара да хутара, песні святыя спявалі, запаміналі, што навокал адбывалася. Зойдуць, бывала, у вёску і многага не просяць, а кавалак хлеба які, вадзіцы халоднай напіцца ды пераначаваць каб пусцілі. Летам, вясною, у цёплую часіну восені часцей хадзілі, а ў маразы ці калі снягі ішлі, то сядзелі дзе-небудзь на месцы, выпрасіўшы ў спагадлівага гаспадара дазволу пажыць тыдзень-другі ў яго і без таго цеснай хаціне. Ад іх вяскоўцы даведваліся многа цікавага пра падзеі ў наваколлі ці яшчэдзе далей, А ўжо ўсялякіх казак-показак ды былічак ведалі многа.
Некаторыя з падарожных, найбольш умудроных жыццём, сустрэчамі з рознымі людзьмі, маглі і варажыць, і хворых лячыць, Да іх і звярталіся ў першую чаргу, калі нехта хварэў ці параніўся,
Здараліся выпадкі і ўвогуле рэдкасныя, калі падарожныя (старцы ці жабракі) надзялялі паасобных людзей здольнасцю бачыць патаенныя скарбы, або ўлівалі ў іх магутную фізічную сілу, ці падвучвалі, як пабароць або перамагчы лютага ворага-саперніка, які ўяўляў пагрозу для роднага краю.
Вось і ў нас такое цуда здарылася. Тут раней невялічкі хутар стаяў, Хат, можа, пяць ці шэсць. вёсачкай яго нельга было назваць, Перабіваліся людзі з года ў год на вадзе і хлебе, бо нешта не шанцавала ім у гаспадарчых справах. Толькі збожжа пасеюць, зарунее яно дружнымі ўсходамі – маразы ўдараць і ўсё вымаразяць, жывёліну развядуць – ваўкі высмыкаюць статак ды пакінуць толькі тое, што ўжо ледзьве ад хваробы ногі цягае. Вось і паспрабуй пажыві, парадуйся, калі так з года ў год. Можа, і хацелі яны нешта перайначыць, але ніхто ім не давёў, як гэта зрабіць, а самі не ведалі,
Сяляне трывалі, трывалі, а потым усё часцей і часцей сталі да Бога звяртацца ў сваіх слёзных малітвах. Прасілі ў яго заступніцтва і неадкладнай дапамогі – баяліся, што вымруць з голаду, калі крыху болей прыцісне, зараз-то хоць нейкі запас заставаўся. Вясною ўвогуле на адной лебядзе ды крапіве сядзелі, летам-восенню недаядалі, каб на зіму сабраць штонебудзь- Але і малітвы не надта дапамагалі. Тады сабраліся яны неяк ля адной з хацін і пачалі меркаваць, як жыць далей. Ды нічога добрага ў галаву не лезла. Потым адзін з сялян і гаворыць:
– Ведаеце што, людцы, давайце мы з вамі царкву пабудуем! Маліцца-то мы молімся, але ж спецыяльнай будыніны для гэтага ў нас няма. Можа, менавіта з-за гэтага Бог на нас асаблівай увагі і не звяртае! Збяромся, бярвенні пад бокам, майстраваць мы ўмеем. За які тыдзень і царкву агораем, Не мураванку, а драўляную, няхай сабе не такую ўжо вялікую ды прасторную, але сапраўдную божую хаціну!
Задумаліся і астатнія, А што, добрую справу раіць чалавек, можа, і сапраўды дапаможа. Пастаялі яшчэкрыху і пайшлі па хацінах, бо з раніцы трэба было зноў ісці працаваць, Царкву вырашылі пачаць будаваць праз пару тыдняў, калі ўсё ў полі паладкуюць.
Так і зрабілі- Спачатку збажыну ды гародніну дагледзелі, а там пачалі бярвенні з лесу вазіць. Секлі непадалёку, бо коні і так ледзьве ногі перастаўлялі, на іх нейкі паморак напаў у той год. Нарэшце навазілі таўшчэразных лясін і пачалі ўзводзіць зруб. Кожны з дарослых сялян недзе бачыў царкву, як яна выглядала, прыкладна ўяўляў, а вось каб дакладна пабудаваць – то не так і проста аказалася, як спачатку ім падалося, Папамучыліся, папакруцілі галовы, пакуль да даху дабраліся, а там ужо справа весялей пайшла, Там што — крыж зрабілі і прымацавалі,
Будыніну паставілі, дык другое ліха надарылася:
трэба ж нейкага бацюшку знайсці, каб службу правіў, а дзе ж яго ўзяць? Сталі людзі думаць, неяк жа трэба выйсце знайсці. Але нічога ў галаву не ішло. Потым вырашылі, што пакуль без бацюшкі абыдуцца, але маліцца будуць заходзіць у саму царкву, Так і ўрачыстасці болей будзе, і нейкай святасці ці шанавання.
Але не надта і гэта дапамагала, Як было даўней – так засталося і зараз. Хіба што людзі яшчэ болей часу марнавалі на малітвы ў царкве. Стаялі на каленцах, адбівалі нізкія паклоны, услаўлялі Бога, звярталіся за дапамогай, а саматужныя абразы, намаляваныя на хуткую руку, толькі абыякава зеўралі са сцен,
Вясна ў той год удалася надзіва засушлівая. Збожжа і гародніну як пасадзілі, то толькі маленькі дожджык пакрапіў палеткі, і неба на гэтым нібы замкнула. Ні хмаркі якой, ні ветрыку, толькі бязлітаснае сонца паліць з раніцы да вечара. Пайшлі сяляне глянуць на свае нівы, і ажно страшна стала – чорная, парэпаная зямля, нідзе ніводнага зялёнага каліўца, Пустазелле і тое выгарэла, не тое што збажына ды гародніна, Зразумелі вяскоўцы, што ў гэтым годзе іх зноўку чакае яшчэ большае выпрабаванне, чым раней, Голад насоўваўся ўжо зараз, калі, здавалася, ён і не павінен быў палохаць, Ціха стала на вуліцы:
ні смеху, ні радаснага воклічу, Местачкоўцы і гаварылі паміж сабою толькі шэптам, ды ўсё азіраліся. Нібыта нехта наслаў злы праклён на гэты куточак,
Зусім разгубіліся людзі, але ж трэба было нешта вырашаць, бо з голаду яшчэ да зімы можна памерці.
Зноў сабраліся разам, на гэты раз ля царквы, Пасталі, хістаюцца ад знямогі і недаядання, у вочы сваім дзецям баяцца глянуць, бо ведаюць, што ўбачаць там нямы дакор і пытанне: «Што б падесці?» Толькі нейкая кабета ціхенька і жаласліва прамовіла:
– Можа, людцы, пабраць нам з сабою дзяцей, ды пакуль стаіць цёплае надворе, пайсці пабірацца па іншых вёсках? Адзінае выйсце ў гэтым бачу, Што- небудзь добрыя душы пададуць нам, неяк бы прагаравалі і гэтую зіму.Ці ж то першы раз голад пераносіць. Пойдзем – то хоць нехта ды выратуецца,
Астатнія стаялі і маўчалі. Некаторыя пагаджаліся з жанчынай, іншыя ведалі, што калі дзеці разбрыдуцца па свеце, то назад вернуцца лічаныя адзінкі, астатнія ці памруць, ці застануцца там, дзе напаткаюць лепшае жыццё,
– А можа, давайце ўсе разам збяромся ды пяройдзем на якое іншае месца? – няўпэўнена азваўся нехта з сялян,- Зямлі ж то навокал вунь колькі пустуе, і ніхто яе не арэ, не апрацоўвае, Ніхто нас не папікне, што мы мала працавалі ці працуем, што не ўмеем гэта рабіць- Колькі крыві, поту ды слёз мы ў свае нівы пралілі і бачыце, да чаго дажыліся-.
– А з чым ты, чалавеча, на новае месца пяройдзеш, калі ў нас і зярнятка няма ў запасе – усё выгарэла, сам жа бачыў? Нехта нас там чакае… Кожны сам круціцца, як толькі можа. Ісці, канешне, яно лепей было б, чым тут заставацца. Заўсёды, калі на нешта спадзяешся, то лягчэй жыць. Надзея памрэ – і чалавек не вытрымае. Але ж.„
Зноў запанавала цішыня. Чуліся толькі прыглушаныя ўсхліпы жанчын, ды дзеці канючылі сваё: «Мамка, есці xачу… Мамка, няўжо ты не чуеш? Есці хачу.-.»
– Давайце, родныя, мы заўтрашняга дня дачакаемся. Раніцай тут збяромся і працягнем размову, Можа, некаму за ноч нешта добрае прымроіцца, то і да канкрэтнай высновы прыйдзем- А зараз пайшлі адпачываць.„
Паволі пацягнуліся па вулцы вяскоўцы, уздымаючы за сабою слупы густога пылу, За ім ніхто і не заўважыў, як прыйшлі тры жабракі-падарожныя, Магчыма, іх заўважылі, але не звярнулі ўвагі, бо не было чаго даць здарожаным, галодным людзям, самі нічога не мелі. А старыя, усе белыя, нібы галубы, прыйшлі да царквы і селі ля ганку– Што гэта з людзьмі такое робіцца^ Упершыню такое бачу. Колькі па зямлі пахадзіў, а такога не бачыў. Счарнелыя нейкія, пахмурныя і, што самае галоўнае, нават увагі на нас не звярнулi…
– Можа, не заўважылі, таму і не звярнулі,- азваўся другі падарожны,- мала што ў людзей можа быць.- Нейкая справа неадкладная, а тут мы на дарозе, то і прайшлі,
– Сапраўды,- падаў свой голас трэці,- нешта ў іх здарылася незвычайнае. Твары пахмурныя, ніхто вачэй ад зямлі не ўзняў нават…
– Вачэй-то вачэй, але ніхто нават не азваўся, не засмяяўся. Так проста ў такой маркоце вяскоўцы хадзіць не будуць, трэба распытать. Можа, і дапаможам чым.
– Дапамагчы мы не супраць, толькі каб здолелі выручыць, а падтрымаць вяскоўцаў, параіць ім не цяжка.
Пакіравалі да бліжэйшай хаціны падарожныя. Зайшлі на падворак, ажно бачаць – сядзіць на прыз- бе стары, прыкладна гэткі ж, як і яны, дзядулька і гаротна галавою хістае. Сталі насупраць яго, а ён іх і не заўважае. Тады адзін з падарожных асцярожна, каб не напалохаць гаспадара, азваўся:
– Дзень добры, пане-гаспадару…
Той устрапянуўся ад нечаканасці і ўтаропіўся ў прыйшоўшых сваімі выцвілымі вачыма, Колькі хвілін так маўчаў, адно толькі – глядзеў перад сабою, а потым ціха прамовіў:
– Дзень-то, можа, і добры, але толькі не для мяне,
– А што ж такое здарылася, шаноўны, што дзень для вас дрэнным стаў? Можа гора нейкае вас напаткала? То лепей раскажыце, на душы лягчэй будзе…
– Што мне мая душа? Што мне яна? Я ўжо сваё пражыў, Нават праўнукаў дачакаўся Вось як ім, гаротным, зараз будзе?
– Дык што здарылася, чалавеча?
– Хіба ж вы не ведаеце? Хіба ж не чулі, у чым наша гора-бяда? Тут жа па ўсім наваколлі пра гэта толькі і гамоняць. Не можа быць, каб не чулі.
– Не, праўду шчырую кажам,- не чулі нічога, і ніхто нам не давёў, што ў вас тут здарылася,- здзіўлена прамовіў у адказ адзін з падарожных і прысеў побач з гаспадаром,
– Ды вы сядайце, людцы, мабыць, таксама намялі ногі добра, прытаміліся, Прабачце, што адразу не запрасіў сесці. Не да гэтага мне зараз. Не да гэтага..
– То мы слухаем, пане-гаспадару, што ты нам распавядзеш,- нібы не звяртаючы ўвагі на малазразумелыя дзедавы словы, сказаў другі падарожны,- можа, мы і дапаможам чым- Свет вялікі, цудаў усялякіх мноства бывае…
– Цуды-то бываюць, але нешта ў нас пра іх ніхто нічога не згадваў. Ды раз просіце, то раскажу пра ўсё па парадку. Вы па зямлі ходзіце, іншым паведаміце.
Доўга сядзелі падарожныя з гаспадаром, уважліва выслухалі ўсё тое, што ім расказаў селянін.,Нарэшце, змахнуўшы няпрошаную слязінку, вясковец заціх. Маўчалі і старцы, Нічога не спяшаліся сказаць, бо справа была надзвычай цяжкай і адказнай, Пераглянуліся паміж сабою ды толькі ўздыхнулі. Гаспадар пабыў з імі і пачаў збірацца ісці спаць. Але потым схамянуўся і звярнуўся да падарожных:
– Вы прабачце мяне, шаноўныя, есці нічога не маю, таму і вам прапанаваць не магу, а пераспаць – калі ласка, хочаце ў хаціне, хочаце – у гумне. Месца хопіць.
— Дзякуй, пане-гаспадару, і на добрым слове. А есці ў нас пару кавалачкаў хлеба з сабою ёсць, можам аддаць іх тваім унукам, Вазьмі, не крыўдуй,
Працягнулі ачарсцвелы хлеб старому. Той задрыжэў, але ўзяў. Пацягліся спаць, баючыся загаварыць, каб ненарокам зноў не ўзрушыць душу гаспадара. У гэты момант адзін падарожны зачапіўся за нейкую грудку і балюча ўдарыў нагу:
– Ой, што ж гэта такое? Нібы камень які! Так лупянуў – ажно пальцы закрывавіліся! На грудку зямлі падобна!
– Ды не, чалавеча, гэта не грудка зямлі, гэта я і растлумачыць не магу, што такое. У нас па ўсіх нівах сустракаюцца такія глыбы- Ляжаць, разбіць іх нельга, раструшчыць таксама. Араць ці скародзіць перашкаджаюць, дык мы, калі можам, выносім іх на ўзмежкі, Гэты я са свайго агарода некалі прывалок- Можа, гадоў дваццаць назад. Так з тае пары і ляжыць…
– Дайце я гляну,- нахіліўся над грудкай другі падарожны,- недзе я такія дзіўныя камяні бачыу…
Ен доўга калупаў незнаёмы прадмет пальцам, потым ухапіў кіёчак, але грудка не паддавалася. Астатнія здзіўлена назіралі за тым, чым займаўся ўмудроны жыццёвым вопытам чалавек, А ён асцярожна паклаў камень на ранейшае месца і прамовіў:
— Дык і збожжа ў вас не родзіць, і гародніна апошнім часам не надта расце?
– Так, шаноўны,- ледзьве чутна выдавіў з сябе :
гаспадар,- нібы закляў нас нехта. 1 з кожным годам усё горай і горай-.
– Цяпер, пане-гаспадару, такога болей не будзе, не перажывай, Можаш класціся спаць спакойна, а заўтра я ўсім вам выйсце падкажу, Дакладна падкажу.
– Што ты, чалавеча? – ажно ўзвіўся вясковец,- Няўжо гэта праўда?
– Праўда, праўда.
Сонца яшчэ толькі-толькі пазалаціла верхавіны высачэзных бяроз, а ўжо ўсе местачкоўцы сядзелі ля царквы і чакалі падарожных. Стары селянін, мабыць, не спаў ноччу, а бегаў па хатах і папярэджваў пра тое, што раніцай усё пераменіцца.
Падышлі падарожныя, павіталіся з людзьмі. Тыя . адказалі. Той са старцаў, які вечарам старанна даследаваў грудку, выступіў крыху наперад і пачаў гаварыць, бо бачыў, што сяляне ледзьве стрымліваюцца, каб не пачаць распытваць.
— Выйсце я вам падкажу вельмі простае. Справа ў тым, што тыя камяні, якія вы пастаянна выкідалі са сваiх палёў,- не камяні, і не грудкі, гэта…
– А што ж то?.,
– Гэта руда, з якой можна плавіць метал, а метал можна прадаваць іншым і выменьваць на яго што толькі вам захочацца… Не баўце час, а будуйце рудніцы, я вам пакажу, як гэта робіцца. Некалі ў дзяцінстве з бацькам занмаўся…
Дык першую рудніцу ўзвялі там, дзе сёння і знаходзіцца Рудзенск, Адтуль і назва пайшла.
Аўтар невядомы, інф. узята з фэйсбука. Пішыце да нас, калі Вы ведаецце аўтара ці старонку дзе размешчаны падобны тэкст.