Якуб Колас i дачка леснiка: гiсторыя згубленага здымка

Талькаўцы старанна захоўваюць памяць пра абодвух: Якуба Коласа, якi ўвекавечыў гэтыя мясцiны ў сваiх вершах, i Таццяну Ждановiч, якой тут многiя абавязаны жыццём. Кажуць, быў здымак, дзе яны ўдваiх. На жаль, знайсцi яго пакуль не ўдалося. Але гэта не перашкода аповеду пра тое, чаму такi здымак сапраўды можа iснаваць, i як склалася жыццё дзяўчыны, выява якой … Працягнуць Якуб Колас i дачка леснiка: гiсторыя згубленага здымка

Advertisements

Расчыняліся, рыпалі дзверы… (Аркадзь Моркаўка)

Расчыняліся, рыпалі дзверы, Сівы дзень косы рэдкія плёў. Развітацца… далёкая Мэры, Ці зазвонім зноў чаркамі слоў? Дагарала, мігалася свечка, Ткаў апошнюю казку раяль. Не казала: маім будзеш вечна. Не казаў: будзеш вечна мая. Каб валос тваіх светлую пражу Развязаць – увесь свет замяло б. Можа, музыка й песня раскажа, Што аднойчы гарэла, цвіло. За вакном … Працягнуць Расчыняліся, рыпалі дзверы… (Аркадзь Моркаўка)

Клятва духу (Уладзімер Дудзіцкі)

Прысьвячаю любай і дарагой мне Маці 1 Час ізноў мае думы пакратаў і наструніў пад грукат гарматаў. Думы песьняй вазьму апрану я, няхай песьня настрою пільнуе; няхай цешаць пульсацыяй вёснаў гукі музыкі звонка-узьнёслай. Яны сэрца крануць і расчуляць, маці боль свайго сына адчуе. Калі-ж песьня мая зьіржавее, думы вецер дашчэнту разьвее; гукі музыкі, любай і … Працягнуць Клятва духу (Уладзімер Дудзіцкі)

Цітаўка – літаратурная рака майго маленства 

Спярша — невялікі гістарычны экскурс. Назва маёй роднай вёскі Зацітава Слабада носіць адмеціны сацыяльна-палітычнай лексікі, калі так можна сказаць. Вось паслухайце, што некалі напісала ў мясцовай пухавіцкай "раёнцы" краязнаўца Т. Важнік — у артыкуле "У назве — жыццё шаноўных продкаў": "Адзін дзівак вандроўнік вырашыў даведацца, дзе пачынаецца наша Цітаўка. Ішоў і ехаў уздоўж рачулкі, якая … Працягнуць Цітаўка – літаратурная рака майго маленства 

Дарма, што на чужой зямлі жыву … (Уладзімер Дудзіцкі)

#1 Дарма, што на чужой зямлі жыву, не валацуга я і не бяз хаты: удзень і уначы браты завуць мяне на полудзень у край багаты, дзе шэлест траў, вішнёвыя сады і песьні-думы вырасьцілі верш мой, дзе выпіў я у веку маладым кілішак гора свайго першы і мудрасьць даўнюю пазнаў яшчэ, і шум дажджоў, і звон … Працягнуць Дарма, што на чужой зямлі жыву … (Уладзімер Дудзіцкі)

О родны край (Уладзімер Дудзіцкі)

О родны край Са мною ты на яву і у сьне, мой родны край, блізкі і блізка... Табой жыву. Малюся, як вясьне. Ты – песьняў-дум найлепшая калыска. Нідзе, я ведаю, сябры, нідзе ня знойдуць лепшага у сьвеце вочы. О родны край! Куды мой шлях вядзе – у бок паўдзённы ці паўночны? Ўпаду ад сьпёкі я, … Працягнуць О родны край (Уладзімер Дудзіцкі)

Археалагічныя раскопкі

Арэшкавічы - вёска на левым беразе р. Свіслачы. Людзі тут жылі даўно. Пра гэта сведчацьзнаходкі крамянёвых прылад працы, мноства археалагічных помнікаў вакол вёскі - курган ля Кіпячкі, селішча ля Церабутаў, гарадзішча ля в. Блужскі Бор. Археалагічныя раскопкі ў Арэшкавічах былі праведзены летам 2002 г. Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кіравала раскопкамі навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі жалезнага веку … Працягнуць Археалагічныя раскопкі

Ён спіць (Язэп Падабед)

Язэп Падабед Ён спіць Памяці Кастуся Каліноўскага I Ён сьпіць пад насыпам кургана, замёр у сэрцы бурны ўздым. Злажыўшы бойкі зброю рана, Ён сьпіць пад насыпам кургана. Няма сягоньня атамана, але аб ім зьвіняць гады: — Ён сьпіць пад насыпам кургана, злажыўшы зброю маладым. II Ён сьпіць — магутны, горды волат... Няхай! Пашану аддамо — … Працягнуць Ён спіць (Язэп Падабед)

Люблю вясковую айчыну!..

Кіруючыся з Мінска ў музей матэрыяльнай культуры «Дудуткі», многія з экскурсантаў, калі не большасць,  не ведаюць, што мінаюць перад паваротам на Наваполле цікавую, багатую на гісторыю вёску Бахаравічы. А мы давайце зробім тут прыпынак і разгорнем хаця б некаторыя старонкі з памяці паселішча. Словам, прыпынак — у Бахаравічах. У вёсцы  нарадзіўся Мікалай Аста­павіч Алексютовіч (1921—1967) … Працягнуць Люблю вясковую айчыну!..

У “СЯРГЕЕВІЦКАГА” БАГАТЫЯ ТРАДЫЦЫІ

Ганаровую грамату ДВА "Белпалівагаз" уручае вадзіцелю Івану Цагельніку генеральны дырэктар ВРУП "Мінгаз" Я.С. Стралкоўскі;Арыгінал артыкулу Сваё летазлічэнне торфапрадпрыемства "Сяргеевіцкае" пачынае 17 лютага 1966 года. У гэты дзень быў прыняты на работу дырэктарам Іван Фёдаравіч Майсееў. А рашэнне аб будаўніцтве паблізу вёскі Русаковічы на краі масіва непралазных балот першай чаргі торфабрыкетнага завода магутнасцю 1 мільён фрэзернага … Працягнуць У “СЯРГЕЕВІЦКАГА” БАГАТЫЯ ТРАДЫЦЫІ