Археалагічных помнікаў у Блужы не зафіксавана, але восенню 1999 г. вучань Талькаўскай школы Аляксандр Лінчык, капаючы бульбу на агародзе, знайшоў крамянёвы наканечнік стралы эпохі неаліту (ІІІ тысячагоддзе да н. э.). Гэта сведчыць, што тут жылі людзі ўжо ў каменным веку. На карце ВКЛ ХVІ ст. Блужа ўжо пазначана як вёска. У 1714 г. блужскія землі належалі Лявону Замайскаму, … Працягнуць Гісторыя Блужы