Я прыйшоў у той дом, Дзе гарачыя пахнуць аладкі, Я прыйшоў у той дом – Захацелася матчынай ласкі. Захацелася мне На хвіліну назад азірнуцца І з узгорка гадоў У дзяцінства на хвілю вярнуцца. Я прыйшоў у той дом – Ён стаіць пасярэдзіне саду. Я прыйшоў у той дом, Што ў вайну быў разбіты снарадам. Вось … Працягнуць Я прыйшоў у той дом… (Генадзь Кляўко)
Вершы
Мaтчынa мoвa (Алecь Бaчылa)
Жывoe ў вякax бeлapycкae cлoвa – Нapoдa дyшa i нapoдa xвaлa. Цябe aбзывaлi «мyжыцкaю мoвaй», А нaм жa ты мaтчынaй мoвaй былa. І caмaй пpыгoжaй, i caмaю мiлaй, Тoй мaцi, штo шылa нaм cвiткi з paднa, Штo ўлeткy нa pэчцы пaлoтны бялiлa, А ўвoceнь aвёc дaжынaлa aднa. Тoй мaцi, штo зiмaмi кpocны cнaвaлa, … Працягнуць Мaтчынa мoвa (Алecь Бaчылa)
Радзіма мая дарагая… (Алесь Бачыла)
Радзіма мая дарагая, Ты ў шчасці жаданым жыві! Я сэрцам табе прысягаю Ў шчырай сыноўняй любві! На рэках шырокіх і нівах, Заводах, будоўлях – наўсцяж Народ наш працуе руплівы І край ўзвышаецца наш. Навокал жыццё расцвітае – І песня ўзлятае сама: Мне лепей ад роднага краю Нічога на свеце няма. Чужое зямлі … Працягнуць Радзіма мая дарагая… (Алесь Бачыла)
Захар Бірала. Вершы
Да работы без ахвоты Працаваў ён у калгасе Між лугоў і шумных ніў. Часта ў Нёмане купаўся, Сала еў, смятану піў. Не, нядобра, – кажа, – цяжка. Мне б дзе-небудзь рай знайсці, Каб штодня была і пляшка, і Грошай тых – хоць гаць гаці. Стаў у шахце ён рабочым, Тут, вядома, не курорт.Лезе пыл, – … Працягнуць Захар Бірала. Вершы
Люблю, заўсёды сню і мару… (Уладзімір Хадыка)
Люблю, заўсёды сню і мару, Шаную цвет вясны тваей. Увесь да родных рысаў твару Штодзень прыростаю мацней. Штодзень кладу на дальні ўскраек Зямлі і неба галаву. Адтуль, сярод блакітных маек Цябе, нязбыўную, заву. Тут іх вясёлай панараме Кладзе паклоны далагляд. Пляце зара над вечарамі Вянкі агністыя дзяўчат. Тут песня свету што ні постаць, А толькі, … Працягнуць Люблю, заўсёды сню і мару… (Уладзімір Хадыка)
Дарма, што на чужой зямлі жыву … (Уладзімер Дудзіцкі)
#1 Дарма, што на чужой зямлі жыву, не валацуга я і не бяз хаты: удзень і уначы браты завуць мяне на полудзень у край багаты, дзе шэлест траў, вішнёвыя сады і песьні-думы вырасьцілі верш мой, дзе выпіў я у веку маладым кілішак гора свайго першы і мудрасьць даўнюю пазнаў яшчэ, і шум дажджоў, і звон … Працягнуць Дарма, што на чужой зямлі жыву … (Уладзімер Дудзіцкі)
О родны край (Уладзімер Дудзіцкі)
О родны край Са мною ты на яву і у сьне, мой родны край, блізкі і блізка... Табой жыву. Малюся, як вясьне. Ты – песьняў-дум найлепшая калыска. Нідзе, я ведаю, сябры, нідзе ня знойдуць лепшага у сьвеце вочы. О родны край! Куды мой шлях вядзе – у бок паўдзённы ці паўночны? Ўпаду ад сьпёкі я, … Працягнуць О родны край (Уладзімер Дудзіцкі)
Ён спіць (Язэп Падабед)
Язэп Падабед Ён спіць Памяці Кастуся Каліноўскага I Ён сьпіць пад насыпам кургана, замёр у сэрцы бурны ўздым. Злажыўшы бойкі зброю рана, Ён сьпіць пад насыпам кургана. Няма сягоньня атамана, але аб ім зьвіняць гады: — Ён сьпіць пад насыпам кургана, злажыўшы зброю маладым. II Ён сьпіць — магутны, горды волат... Няхай! Пашану аддамо — … Працягнуць Ён спіць (Язэп Падабед)
Стаiць мауклiва сонны гай (Міхась Чарот)
Стаiць мауклiва сонны гай, I хмара сонца затулiла... Зноу цень паузе на родны край Замест праменя з небасхша. Стары вяртаецца звычай, Ідзе жыццё, што нас труцiла... I песню жальбы зноу спявай, Хоць гэта песня i не мiла... http://mihascharot.ru/
Схавалась сонца (Міхась Чарот)
Схавалась сонца... Згас заход... Усё пакрыла цемень ночы, I толькi рэчка мiж балот Блiшчыць, аб берагi ляскоча... Ды цiха шэпчацца чарот, Лясун, русалка зарагоча... А у небе зорак харавод Гарыць, нiбы дзяучынкi вочы. http://mihascharot.ru/