Кіруючыся з Мінска ў музей матэрыяльнай культуры «Дудуткі», многія з экскурсантаў, калі не большасць, не ведаюць, што мінаюць перад паваротам на Наваполле цікавую, багатую на гісторыю вёску Бахаравічы. А мы давайце зробім тут прыпынак і разгорнем хаця б некаторыя старонкі з памяці паселішча. Словам, прыпынак — у Бахаравічах. У вёсцы нарадзіўся Мікалай Астапавіч Алексютовіч (1921—1967) … Працягнуць Люблю вясковую айчыну!..
Гісторыя
У “СЯРГЕЕВІЦКАГА” БАГАТЫЯ ТРАДЫЦЫІ
Ганаровую грамату ДВА "Белпалівагаз" уручае вадзіцелю Івану Цагельніку генеральны дырэктар ВРУП "Мінгаз" Я.С. Стралкоўскі;Арыгінал артыкулу Сваё летазлічэнне торфапрадпрыемства "Сяргеевіцкае" пачынае 17 лютага 1966 года. У гэты дзень быў прыняты на работу дырэктарам Іван Фёдаравіч Майсееў. А рашэнне аб будаўніцтве паблізу вёскі Русаковічы на краі масіва непралазных балот першай чаргі торфабрыкетнага завода магутнасцю 1 мільён фрэзернага … Працягнуць У “СЯРГЕЕВІЦКАГА” БАГАТЫЯ ТРАДЫЦЫІ
Ляхоўскі Уладзімір. Беларуская справа падчас польскай акупацыі 1919-1920 гг. – ІГУМЕНСКІ ПАВЕТ
У Беларускую Школьную Раду Меншчыны Часовага інструктара Беларускага Нацыянальнага Камітэту Арэхва Лукаша Даклад Будучы высланым у сакавіку Беларускім Нацыянальным Камітэтам па справам коаператыўным у Пухавіцкую. i Пагарэльскую воласьці Ігуменскага павету, я, між іншым, азнаёміўся з школьнай справай, а таксама з агульным асьведамленьнем у адносінах да беларускага руху ў гэтых валасьцёх. Аб усём гэтым мушу сказаць … Працягнуць Ляхоўскі Уладзімір. Беларуская справа падчас польскай акупацыі 1919-1920 гг. – ІГУМЕНСКІ ПАВЕТ
Тэстамент Настассі Глушкевічоўны, суцінскай шляхцянкі 17 ст.
Віктар Крэс знайшоў у Гістарычным архіве Беларусі, прачытаў і пераказаў нам. Тэстамент Настассі Глушкевічоўны, у першым шлюбе жонкі Канстаціна Рафала Барэйшы, адкрывае новую, дагэтуль невядомую старонку ў гісторыі былой шляхецкай аколіцы Суцін. У адрозненне ад большасці тэстаментаў, напісаных нашымі продкамі ў тыя старажытныя часы і вядомых зараз, гэты падаецца як гісторыя жанчыны з няпростым чалавечым … Працягнуць Тэстамент Настассі Глушкевічоўны, суцінскай шляхцянкі 17 ст.
Скобраўка на старонках друку ў 1930-ых гадах
У 1933 годзе ў вёсцы Скобраўка быў створаны калгас імя Калініна. 04.08.1933 пухавіцкая газета “За калгасы” змясціла нататку “Калгас імя Калініна падрыхтаваным распачаў уборку зернавых”. У нататцы пісалася (тут і далей захоўваю арфаграфію перыядычнага друку): “На працу калгасьнікі выходзяць у 7 гадзін раніцы і без спазьненьняў. За ўсю ўборачную сена і праполачную – ніводнага прагулу … Працягнуць Скобраўка на старонках друку ў 1930-ых гадах
Сацыяльна-эканамічнае становішча ў 1920-1940-ыя гг
А.А. Прановіч Складаныя заданы неабходна было вырашыць грамадству пасля замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны. Харчразвёрстка, якая ігнаравала інтарэсы сялянства, зявілася прычынай голаду як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Каб выйсці з такога становішча, у сакавіку 1921 г. была ўведзена новая эканамічная палітыка. Яна, у прыватнасці, прадугледжвала замену харчовай развёрсткі, па якой ў сялян … Працягнуць Сацыяльна-эканамічнае становішча ў 1920-1940-ыя гг
Вяртанне легенды.
Наш выдатны пісьменнік Уладзімір Караткевіч казаў: “Нішто не знікае з таго, чаму нельга знікнуць”. Менавіта гэты афарызм прыходзіць мне на памяць, калі сёння (праз шмат дзесяцігоддзяў пасля Другой сусветнай вайны) трымаю ў руках унікальны дакумент – Дэпутацкі білет ад 14 красавіка 1940г. дэпутата Смаленскага гарадскога савета Цымановіч Вольгі Іванаўны. У … Працягнуць Вяртанне легенды.
Гісторыя пошты Пухавіцкага раёна
Аўтар артыкула: кандыдат гістарычных навук Ганна ДУЛЕБА Доўгі час у Беларусі асноўным выглядам даставы паштовых адпраўленняў з’яўляўся конны транспарт. У 1888 году ў рамках Мінскай губерні, у склад якой уваходзіла і тэрыторыя сучаснага Пухавіцкага раёна, дзеяла для перавозкі пошты 27 дзяржаўных паштовых конных станцый, дзе ўвесь час утрымоўвалася каля 170 коней. Апроч дзяржаўнай пошты існавала пошта земская … Працягнуць Гісторыя пошты Пухавіцкага раёна
Дзяцінства, якое згарэла
Галіна РУБЛЕЎСКАЯ, г. Мінск. Мне споўнілася 5 гадоў, калі пачалася вайна. Мы жылі ў вёсцы Люці Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — у партызанскай зоне. Мая сям'я дапамагала партызанам, дзядуля пабудаваў маленькі млын для іх. Жыццё было неспакойным. Немцы часта наладжвалі аблавы, партызаны ішлі ў лес. У 1943 г. летам немцы на нас зрабілі аблаву, захапілі … Працягнуць Дзяцінства, якое згарэла
Гісторыя мястэчка Талька XX стагоддзя вачыма яе жыхароў
Аўтар - Дар’я Ільініч. Першапачаткова краязнаўцы лічылі, што Талька ўзнікла ў другой палове 19 стагоддзя, калі праз яе прайшла чыгунка. Але ў 2000 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў знойдзены дакумент ад 1833 года “Аб ліквідацыі Смілавіцкага місіянерскага рымска-каталіцкага манастыра”, дзе ўпершыню згадваецца Талька. [25, с. 5] Згодна з ім, на торг у Смілавічы … Працягнуць Гісторыя мястэчка Талька XX стагоддзя вачыма яе жыхароў